Ксёндз Уладзіслаў
Завальнюк - асоба легендарная.
Чырвоны касцёл у Мінску -
Касцёл Св. Сымона і Алены - заўсёды быў месцам знакавым, і задоўга да таго, як
вернікі вярнулі яго ва ўлонне хрысціянскай царквы. Трагічная прадгісторыя
стварэння - у памяць аб маленькіх дзецях; месца размяшчэння - самая цэнтральная
з усіх плошчаў сталіцы; ну і, вядома, яго архітэктурныя вартасці - строгасць і
элегантнасць адначасова. Вядома, настаяцелем такога касцёла не мог быць чалавек
пасрэдны, піша «Народная
воля».
Але яго настаяцель - ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк - не проста таленавіты святар, які ўмее асвятліць душу хрысціянскім словам. Ён яшчэ і сапраўдны асветнік, бачная фігура ў сучасным грамадскім жыцці. За чалавека пан ксёндз змагаецца ўсімі даступнымі сродкамі: з амбона храма, выступаючы на радыё, а таксама сваімі таленавітымі кнігамі. Яго двухтомнік пра здаровы лад жыцця - «Не адзіным хлебам» - вытрымаў чатыры выданні! Галоўная думка працы: людзі, не забівайце сябе «чревоугодием». Будзьце шчаслівымі - імкніцеся да ўстрымання ў ежы. Вось-вось выйдзе з друкарні новая кніга «Другое прышэсце посту». Ксёндз Завальнюк актыўны прапаведнік аздараўленчага галадання, аздараўленчай тэрапіі. І паверце, яго дар пераканання нават у гэтым пытанні настолькі моцны, што можа ўскалыхнуць самога лянівага і прапашчаг.
Пробашч Уладзіслаў Завальнюк - магістр тэалогіі, кандыдат гістарычных навук, пісьменнік, паэт паходзіць з сялянскай каталіцкай сям'25 пытанняў ксяндзу-пробашчу, які ездзіць на веласіпедзе, ходзіць пешшу ў пілігрымку 100 кіламетраў і лічыць аздараўленчае галаданне - чысты пост - тэстам на атэстат духоўнай сталасці. Уладзіслаў Завальнюк - не проста таленавіты святар, які ўмее асвятліць душу хрысціянскім словам.і. У 1974 г. скончыў Рыжскую вышэйшую духоўную каталіцкую семінарыю і пасвячоны ў святары. Душпастырскую дзейнасць распачаў у Кішынёве. На пачатку 1979 г. за «рэлігійную прапаганду» быў арыштаваны і пазбаўлены магчымасці адпраўляць набажэнствы. Выехаў у Казахстан. Быў абмежаваны савецкімі адміністрацыйнымі ўладамі ў выкананні святарскіх абавязкаў. У лістападзе-снежні 1980 года прымусова змешчаны ў псіхіятрычную бальніцу ў г.Даўгаўпілсе.
У 1984 годзе пераведзены ў Беларусь. Працаваў у Глыбокім і ў вёсцы Мосар. Пасля 1988 г. служыў вікарыем у Мінскім Кальварыйскім касцёле. З 1989 года разам з вернікамі змагаўся за вяртанне беларускіх каталіцкіх святынь у Мінску - Касцёла Святых Сымона і Алены, Кафедральнага касцёла, Святога Роха). Аднавіў і адкрыў каталіцкія парафіі ў Каралішчавічах, Чэрвені, Смалявічах, Раўбічах і іншых месцах.
- Спадар ксёндз, вашы кнігі пра аздараўленчы пост, пра лячэбнае галаданне вельмі папулярныя. Ды і напісаны яны таленавіта, я нават сказала б, з запалам. А вось ці ёсць у вас апаненты, навуковыя праціўнікі вашай ідэі?
- Пэўна! Апаненты ёсць. Бачыце, у чым справа. Свяцілы медыцыны дзесяцігоддзямі ідуць па сваёй прафесійнай дарозе навуковай медыцыны і ўсё. А тут раптам - такі круты паварот: пост, галаданне. З-за няведання медыцынскі бок гаворыць, што арганізм у час галадання сам сябе есць. Калі давесці галаданне да 90 дзён, так і будзе. Але некалькі (3-5-7 або 14 дзён) яно нікому не пашкодзіць. Хрыстос 40 дзён і начэй пасціўся ў пустыні. Так што практыкаваць некалькі дзён і пад наглядам лекара-спецыяліста - толькі для здароўя, аздараўлення і ачышчэння.
- І для чаго, па-вашаму, патрэбны арганізму такі стрэс, ўзрушэнне?
- Наш страўнік - другі пасля сэрца жыццёвы матор. Яго трэба ачышчаць. Даўно ўжо не ямо для здароўя, а выштурхоўваем з арганізма папярэднюю ежу багатай порцыяй новай ежы. І так штодня. Арганізм вымушаны прымаць і пераварваць усё тое, што мы ў яго штурхаем. Неабходнасці ў залішняй энергіі для арганізма няма, вось ён і складае нам нерастрачаныя запасы ў тлушчавыя пазухі. Стварае засекі, дрэнныя засекі і гнёзды для розных хвароб. А аздараўленчы голад здабывае з глыбінь арганізма атрутныя паклады і абнаўляе яго з ног да галавы. Усім нам трэба есці ў два разы меней ад той колькасці, якую спажываем штодзённа.
- Доўгія перыяды галадання патрабуюць ад чалавека перакананасці, веры. Так яго не вытрымаць, праўда?
- Так. Без пераканання не будзе карысці, добрага выніку. Мы ў нашым жыцці заўсёды жывём па звычцы: «як усе». Заўсёды так было і для чаго нешта змяняць? Мы выкарыстоўваем дух у целе ў большасці для свайго фізічнага, матэрыяльнага жыцця і ўцех, спорту і дзеянняў. Але ж можна атрымаць яшчэ больш, можна падняцца духоўна. Аздараўленчы чысты пост дастае, высмоктвае з арганізма ўсе яды, бруд і нават дрэнныя звычкі! І тады арганізм сам імкнецца да вышыняў духу, вызваляецца ад хвароб і дрэнных звычак. У чалавека нараджаецца радаснае жаданне жыць і тварыць. Менавіта ад перапоўненасці арганізма людзі стогнуць, не маюць настрою, у іх апатыя да жыцця, церпяць і хварэюць. «Ні адзін жывы арганізм не можа жыць у створаных ім самім адходах», - сцвярджае прафесар, доктар медыцыны В. Вернадскі.
- Але самастойна ў першы чысты пост увайсці цяжка. Ды і небяспечна. Як быць?
- Трэба адкрываць стацыянары. Не абавязкова будаваць новыя клінікі, але аддзяленні ў некаторых клініках, курортных цэнтрах на тры, пяць палат. Трэба з розумам уваходзіць у пост 5 дзён і выходзіць з яго столькі ж. Чаму і кажу, што лепей, каб пры клініках былі палаты і праводзілася такая аздараўленча-ачышчальная практыка. І ведаеце, я сам бы пайшоў, каб пад наглядам лекара правесці курс аздараўленчага ачышчэння і праверыць стан свайго здароўя.
- Вы з кім-небудзь ведзяце перамовы?
- З Міністэрствам аховы здароўя. Гэта не так проста. Але ў Расіі, напрыклад, у самой Маскве, Санкт-Пецярбургу, Цюмені, на Байкале курорт «Горячинск», у іншых краінах ёсць такія стацыянары, і не па адным. Працуюць нават цэлыя клінікі. Дома як праводзіць? Што купілі па дарозе, ідучы дамоў, тое і ядзім. А ў клініцы ўсё скампанавана і разлічана: харчаванне, сокі, уваход і выхад з мнагадзённага чыстага посту. З разумнай вытрымкай. А дома людзі нават не ведаюць, як правільна правесці поўнае ачышчэнне страўніка, як уваходзіць у чысты пост і як з яго выходзіць, бываюць зрывы. Але нават за тыдзень галадання -чыстага посту - чалавек проста мяняецца, незямная лёгкасць і пастаянны аптымістычны настрой. Вочы іскрацца, арганізм ачышчаецца. Дзякуючы аздараўленчаму чыстаму посту ў чалавека з'яўляюцца ясныя розум і памяць, тонкая адчувальнасць, вялікае жаданне жыць, працаваць і тварыць. «Лячэннем ужо хворых людзей нельга выратаваць чалавецтва ад пагібелі», - гаворыць прафесар, доктар медыцыны Н. І. Арынчын.
- Прабачце за недалікатнае пытанне, але вы самі ведзяце такое аскетычнае жыццё?
- Разумееце, гэта так лёгка і так добра! Кожны дзень да 12 гадзін я ніколі нічога не ем, прымаю толькі чыстую ваду - і гэта ўжо гадамі. Атрымліваецца, што на працягу тыдня набягае два дні чыстага посту. Гэта велічная разгрузка і аздараўленчае ачышчэнне для ўсяго арганізма. У медыцыне гэта называецца разгрузачна-дыетычная прафілактыка (РДП). Некалькі разоў у годзе іду на аздараўленчы пост. На Вялікі пост я першыя і апошнія два тыдні толькі на вадзе. Чысты пост - гэта тэст, зададзены самому сабе на атэстат духоўнай сталасці. Не ў пераяданні і сытасці здароўе і мяжа шчасця, а ва ўстрыманні ад пераядання і чысціні арганізма. Чысты пост цяжка паддаецца не фізічнаму целу, а нашай псіхалогіі, нашым стэрэатыпам і звычкам. Для самога арганізма - гэта скарбніца магчымасцей аднаўлення сіл. Усе, хто практыкуе гэта, пішуць мне свае падзякі.
- Цікава, вы давяраеце вітамінам з аптэкі?
- Хімічным вітамінам - не. Толькі свежавыціснутым сокам, салатам, агародніне і садавіне.
- Вы п'яце каву?
- Не адракаюся, але гэта не хобі, як зараз ёсць у многіх.
- Скажыце, якому віну аддае перавагу Чырвоны касцёл для сваіх рэлігійных рытуалаў?
- Натуральнаму сухому беламу віну. Малдаўскаму ці грузінскаму. А ўжо якога гатунку вінаград для службы, для Святой Літургіі не мае значэння. Выдаткоўваем 10-20 бутэлек на 3-4 месяцы.
- Памятаеце, вы аб'яўлялі галадоўку перад пракатам фільма «Код да Вінчы»? Прэса, як заўсёды, скажа «А» і не скажа «Б». Была рэакцыя, вынік?
- Канешне! Я ездзіў у Маскву на тэлемост - ад Уладзівастока да Прагі. Паўзнімалася мноства народу на абарону хрысціянскіх каштоўнасцей. І Праваслаўная Царква стала ў абарону. Мы былі аднадумцамі. Таму што гэты фільм - прыніжэнне Збавіцеля Ісуса Хрыста і ўсяго хрысціянства ва ўсім свеце.
- Але галаданне для вас - звычайная справа, нават радасць. У чым жа быў яго пратэстны сэнс?
- Я аб'явіў пост. Але людзі вашай прафесіі назвалі гэта галадоўкай. Пост - гэта інструмент ачышчэння, вяртання чалавека да Бога. А той фільм - спроба адарваць чалавека ад Яго.
- Як вы думаеце, што такое лёс чалавека?
- Гэта яго памкненні. Мэты, якія ён ставіць перад сабой.
- Хто ў вашым лёсе мацней за другіх на вас уплываў? Вы ж у юнацтве хацелі быць лётчыкам...
- Хацеў... І часам нават лётаю пад Мінскам на дэльтаплане. А ўплыў... Гэта не ад чалавека ідзе - пакліканне. Гэта з'яўляецца ўнутры, разумееце. Я пытаўся ў сваіх калег - і ў праваслаўных, мы ж сябруем - якія былі раней на годных працах: урачы, настаўнікі, дырыжоры, артысты. У тым асяроддзі, здаецца, ніхто не мог на іх паўплываць, святар па пятах не хадзіў. Але яны таксама казалі, што ўзнікае пачуццё - не маё і кропка. І раптам усё кідаеш і ідзеш у семінарыю. Хоць, разумееце, жыццё - яно сэнсорнае. У адным месцы ўражанне, у іншым - адкрыццё... На пустаце нічога не расце.
- Можна сказаць, што небу вы не змянілі. Вы хацелі быць да яго бліжэй, вы ажыццявілі сваё жаданне.
- Дзякуй, прыгожа.
- Скажыце, ксёндз Уладзіслаў, у вас ёсць дарагі ўспамін з дзяцінства, юнацтва?
- Пэўна... І не адзін. Самае першае, калі скончыў школу. Маці так казала: «Калі сярэднюю школу закончыш, куды хочаш едзь». Бо я хацеў адразу пасля 8-га класа ў лётнае паступаць... І вось - старт! Для мяне гэта была вялікая падзея. Потым - пакліканне. Божы дар, разумееце... Я пачынаю разумець, што мяне хвалюе зусім іншае. І пайшлі ў жыцці перамены. Яшчэ ноч перад рукапалажэннем - вельмі дарагі ўспамін.
- Успомніце, вы зведалі страх, калі вас па сутнасці саслалі ў Казахстан за вашу рэлігійную дзейнасць у гады СССР?
- Так... Я шмат чаго не разумеў. КДБ - машына, але яна не бачна... Я вам скажу такую справу. Я быў вельмі здзіўлены, калі два гады таму быў у Малдове, дзе таксама некалі служыў, і мне паказалі, якой таўшчыні на мяне ёсць у архіве папка, якая дзяржаўная перапіска з Масквой была ў Кішынёва з нагоды маёй персоны. Адкрыццё! Але ў Казахстане я больш людзей ахрысціў, як за восем гадоў служэння ў Малдове! Святароў не было, а, відаць, Богу было трэба. Людзі вымалілі. Кнігу можна напісаць.
- Чаму б і не? Цікава было б.
- Пакрыху штосьці робіцца.
- Аднойчы вы адмовіліся ехаць на вучобу ў Рым. З чым гэта было звязана?
- Якраз ішла перабудова, касцёлы адкрываліся. А святароў няма. Пакінуць тут усё і паехаць на чатыры гады ў Рым? Я бачыў, што трэба было быць з людзьмі. А вось вы, пэўна, не ведаеце, што ў свой час я хацеў вучыцца ў Загорску ў Маскве, у праваслаўнай акадэміі?
- Вы былі ксяндзом і хацелі вучыцца ў праваслаўнай вышэйшай установе?!
- Так. Я служыў тады ў Глыбокім і звярнуўся з просьбай да нашага кардынала ў Рызе Юліяна Вайводса. І атрымаў дазвол. І ад мітрапаліта Філарэта таксама дазвол атрымаў. Мною кіравалі пазнавальныя мэты. Аднак маё прашэнне ў Загорску не прынялі.
- Не захацелі спакушаць лёс - ствараць прэцэдэнт? Сцяна, якая падзяляе рэлігіі, на шчасце, не дастае да нябёсаў.
- Напэўна, была б немалая карысць абодвум бакам. Але - адмова. Тады я падаўся ў Варшаўскую акадэмію тэалогіі.
- Чаго вы баіцеся па-сапраўднаму, паважаны ксёндз?
- Найбольш небяспечна, калі чалавек ідзе ўразрэз са сваім сумленнем. Наколькі магчыма, заўсёды трэба быць самім сабою. І як святару, і як чалавеку. Эталон - хрысціянскасць. Бог і Біблія.
- Што больш за ўсё вы цэніце ў людзях? Акрамя веры, вядома...
- І веры можна здрадзіць. І сумленне прапіць...Таму больш за ўсё я цаню пастаянства і адказнасць. Тое, чаго вельмі не хапае ў супольнасці на ўсіх узроўнях. Ёсць такі прыклад прыгожы. Мастак высока на вежы на храме заканчвае мініяцюрную працу. Яму кажуць, што, маўляў, ты там марудзішь, ніхто ж яе не ўбачыць. «Бог убачыць», - адказаў мастак.
- Як вы думаеце, чаму людзі так любяць уладу? Сябе ва ўладзе?
- Бо ўлада гэта яшчэ і грошы. А за імі - слава. Так і круціцца. Але калі ў чалавека ёсць аснова духоўная, ён нямала робіць для бацькаўшчыны і ва ўладзе, і з грашыма. Вось як мецэнат Эдвард Вайніловіч, які пабудаваў гэты храм. У знак памяці пра сваіх дзяцей. Здаецца, што была ў яго некаторая зацікаўленасць. Але ён мог пабудаваць каплічку на Копыльшчыне. Не, зрабіў годны храм у Мінску, вышукваў яго праект па Еўропе. Ён быў багатым і меў уладу - быў тройчы абраны дэпутатам ў царскую думу, заходзіў на размовы з самім царом. Сталыпін прапанаваў яму пасаду міністра сельскай гаспадаркі на ўсёй расійскай прасторы, ад Уладзівастока да Варшавы. Такія б якасці нашым прадстаўнікам дэпутацкага корпуса! Але дзякуй Богу, што хоць на вялікія святы мы бачым іх у храмах.
- Што адказаў гарвыканкам на вашу просьбу перайменаваць вуліцу Берсана ў вуліцу Вайніловіча?
- Адказалі - немагчыма. Ну, зразумела... Але вельмі шкада. Зрэшты, Вайніловіч ужо і так знакавая гістарычная фігура. Гэты храм - Чырвоны касцёл - даўно пайшоў у народ. Распачынаючы ад цукерак, шакаладу, каўбасы, марожанага, гарэлкі - дзе толькі няма эмблемы касцёла! Але пасля адказу мы праявілі ініцыятыву і далі імя Вайніловіча ўваходу ў наш касцёл - які з двара. Цэнтральны - гэта Савецкая, 15. А з двара - уваход Вайніловіча.
- Я чытала, што зараз вы хацелі б паставіць на тэрыторыі касцёла помнік Папу Іаану Паўлу II. А на гэта вы атрымалі дазвол?
- У нас з гарадскімі ўладамі адбылася такая размова. Прынамсі, можна будзе паставіць помнік, як толькі завершыцца ўсё добраўпарадкаванне двара, увесь рамонт у комплексе. А тут трэба вялікія грошы. Жывём надзеяй. Аб'ект патрабуе капітальнага рамонту і ўвагі. Мой галоўны зварот да мэрыі - каб каля франтона касцёла, там, дзе мур, зрабіць сходы. Проста па ўсім перыметры, каб адкрыць касцёл на плошчу. У нас ужо зроблены і зацверджаны макет.
- Вас не раздражняюць турысты ў Чырвоным касцёле?
- Ніколі! Людзі радуюць. У касцёле працуюць два дзяржаўныя тэатры - «Зніч» і «Анёл». На дзень бывае па 2-3 спектаклі. Дзеці, дарослыя - шум-гам, як у школе. Мы ладзім таксама мастацкія выставы, духоўныя канцэрты арганнай музыкі. Я лічу: праз культуру - у духоўнасць. І наадварот. Няма сапраўднай духоўнасці, веры без культуры. І сапраўднай культуры без духоўнасці.
- Касцёлу часта дораць падарункі - напрыклад, каштоўныя творы мастацтва. Мабыць, вы самі іх збіраеце?
- Усе падарункі касцёла захоўваюцца ў запасніках, але не ў храме. У храме ёсць толькі тое, што павінна быць, - і не больш. А асабіста я не збіраю творы, хоць і маю некалькі ў маёй кватэры. Я часта бываю на выставах, у мастацкіх крамах, радуюся, калі бачу талент, але спецыяльна купляць - гэта не. Праўда, калі трэба зрабіць падарунак, купляю мастацкі твор ці кнігу. Я, ведаеце, крыху нашуся з кніжкамі... Люблю дарыць беларускія сувеніры ручной работы. Каб з сэнсам.
- Чым вы, паважаны святар, дазвольце пацікавіцца, займаецеся ў гадзіны адпачынку?
- Пішу кнігі. На веласіпедзе езджу. У пілігрымку ў Будслаў з людзьмі хаджу пехатой. Пяць дзён, 127 кіламетраў, на адной вадзе. Ідзём па прыродзе, па сцяжынках... П'ём калодзежную ваду. Абсалютна ўлегцы. Усе здзіўлены - здароўе нават у старых ідзе на плюс.
Народная воля
|